-
(no subject)
Фрэндовать меня в качестве ответной любезности особого смысла нет - пишу я сюда редко.
Предпочитаю читать.
By logging in to LiveJournal using a third-party service you accept LiveJournal's User agreement
• выхад з “Саюзнай дзяржавы”, Еўразійскага саюзу, Мытнага саюзу ды іншых інтэграцыйных утварэнняў, дзе дамінуе Расея;
• забарона прарасійскіх арганізацыяў, дзейнасць якіх супярэчыць нацыянальным інтарэсам, а таксама расійскіх фондаў ды арганізацыяў, што фінансуюць такія структуры;
• маніторынг сіламі грамадзянскай супольнасці дзейнасці пракрамлёўскіх ініцыятыў у Беларусі;
• ажыццяўленне памежнага і мытнага кантролю на мяжы з Расеяй.
• Забарона на продаж расейскім кампаніям аб’ектаў беларускай інфраструктуры.
• забарона трансляцыі ў Беларусі публіцыстычных грамадзка-палітычных ды навіновых праграмаў, створаных расійскімі тэлеканаламі;
• уключэнне ў стандартны тэлевізійны пакет абавязковых агульнадаступных тэлеканалаў Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны;
• выхад з АДКБ, вяртанне поўнага кантролю Беларусі над уласнымі сістэмамі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны;
• вывад з тэрыторыі Беларусі расійскіх вайсковых аб’ектаў — вузла сувязі ў Вілейцы і радыёлакацыйнай станцыі пад Баранавічамі;
• апублічванне вычарпальнай праўдзівай інфармацыі адносна будаўніцтва, бяспекі ды эксплуатацыі Астравецкай АЭС;
• правядзенне шырокай грамадзкай дыскусіі адносна лёсу Астравецкай АЭС.
• папулярызацыя асобы Кастуся Каліноўскага як палітычнага заснавальніка сучаснай беларускай нацыі, як сімвала змагання беларусаў за свабоду і незалежнасць і як постаці, што павінна кансалідаваць вакол сябе ўсіх адданых каштоўнасцям нацыянальнага адраджэння і незалежнасці краіны.
• прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў з забаронай набыцця кампаніямі з доляй расейскага капіталу большай за 20%, стварэнне ўмоваў дзеля прыцягнення наўпроставых замежных інвестыцый;
• рэтрансляцыя нацыянальнымі тэлеканаламі навукова-папулярных, забаўляльных ды навіновых праграмаў краінаў ЕЗ, Брытаніі, Канады, ЗША, Аўстраліі.
• пераход на стандарты НАТА;
• падрыхтоўка вайсковых кадраў з накіраваннем беларускіх вайскоўцаў у адпаведныя навучальныя ўстановы ды цэнтры краінаў НАТА;
• перавод на беларускую мову ўсёй жыццядзейнасці беларускага войска (служба, баявая работа, тэхнічнае абслугоўванне і г.д.);
• уладкаванне належнай інфраструктуры на мяжы Беларусі з Расеяй;
• вяртанне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай, гарантаванне правоў нацыянальных меншасцяў на адукацыю і ажыццяўленне культурніцкіх мерапрыемстваў на роднай мове;
• правядзенне комплекснай дэкамунізацыі і дэсаветызацыі Беларусі;
• беларусізацыя рэлігійнага жыцця ўсіх хрысціянскіх канфесій ды іншых рэлігіяў;
• беларусізацыя сістэмы адукацыі ўсіх узроўняў і формаў;
• аднаўленне Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы як нацыянальнай альтэрнатывы Беларускаму Экзархату РПЦ Маскоўскага патрыярхату;
• выкананне Беларуссю ўсіх крытэраў сяброўства ў ЕС і НАТА, падача адпаведных заявак аб сяброўстве ў гэтых структурах;
• узмацненне супрацоўніцтва і фармаванне стратэгічнага партнёрства ў межах Балта -Чарнаморскай супольнасці, фармаванне ды арганізацыйнае афармленне адпаведнага рэгіянальнага міждзяржаўнага блоку;